Тэрмін знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі ў органах унутраных спраў можа быць павялічаны да 30 дзён.
«Мы выступалі і будзем выступаць за тое, каб падоўжыць тэрмін знаходжаньня іншаземцаў у Беларусі без рэгістрацыі да 30 дзён. Гэтая праблема, пра якую ўсе кажуць: можна знаходзіцца без рэгістрацыі 5 дзён. Мы яе паспрабуем зрушыць хаця б, можа, на 15 дзён», – цытуе дзяржагенцтва БелТА Аляксандра Ганевіча з МЗС.
У цяперашні час замежныя грамадзяне, якія плянуюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 5 рабочых дзён, павінны зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжаньня ў краіне.
Як паведамлялася, улетку з аналягічнай ініцыятывай таксама выступіла Міністэрства ўнутраных спраў, аднак яно прапаноўвала павялічыць тэрмін знаходжаньня без рэгістрацыі да 10 дзён. Пры гэтым у ведамстве адзначалі, што ў пэрспэктыве, магчыма, неабходнасьць рэгістрацыі наогул будзе адменена.
Беларусь у ліпені бягучага года павялічыла тэрмін бязьвізавага знаходжаньня замежнікаў у рэспубліцы з 5 да 30 сутак пры ўмове іх уезду ў краіну і наступнага выезду праз Дзяржаўную мяжу ў Нацыянальным аэрапорце Менск.

Інтэрфакс/ав