Зноў вырасьлі цэны на бэнзін. 25-ы раз у гэтым годзе
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
09.12.2018 16:00
Канцэрн «Белнафтахім» тлумачыць падзею ростам цэнаў нафты на сусьветных рынках.
Foto: pixabay.com/CC0
У 25-ы раз у гэтым годзе падаражала паліва. Цэны бэнзіну і дызэльнага паліва вырасьлі на адну капейку.
Канцэрн «Белнафтахім» тлумачыць падзею ростам цэнаў нафты на сусьветных рынках. У адмысловым паведамленьні напісана, што цэны нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, са студзеня да лістапада вырасьлі на 32%. У сваю чаргу, цана паліва ў краіне вырасла за гэты час толькі на менш за 19%.
Пасьля павышэньня цэнаў адзін літар 95-актанавага бэнзіну каштуе на заправачных станцыях крыху больш за паўтара рубля. Дарэчы, цэны паліва ў Беларусі – адны з самых нізкіх у Эўропе. Праўда, і зарплаты тут адны з самых малых.
ІАР ПР/нг