У Менску пройдзе кінафэстываль праваабарончых фільмаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.12.2018 18:11
Фэстываль «Стаяць на сваім»: WATCH DOCS Belarus пройдзе 13-16 сьнежня.
Афіша
У сьнежні мінчане і госьці сталіцы будуць мець магчымасьць пабачыць наймацнейшыя дакумэнтальныя фільмы пра правы чалавека, паразмаўляць з рэжысёрамі фільмаў ды гасьцямі фэстывалю.
Мэта фэстывалю гаварыць пра правы чалавека на мове асабістых і аўтарскіх гісторый, прадстаўляе фільмы з розных куткоў сьвету. Героі кінастужак – сапёры-дабраахвотнікі з пасьляваеннага Іраку, зьняволеныя жанчыны беларускай турмы, вулічныя музыкі Буркіна-Фасо і Нобэлеўскі ляўрэат прэміі міра. Усіх аб’ядноўвае слоган «Стаяць на сваім». У праграме фэстывалю 15 кінастужак, якія пакажуць у кінатэатры «Мір» і на пляцоўках ОК16, PR3.
Сёлета ў праграме фэстываль ёсьць навінка – праваабарончая Антыпрэмія году, або рэйтынг самых бяздумных рашэньняў беларускіх чыноўнікаў за апошні год.
Да 10 сьнежня арганізатары зьбіраюць намінантаў, якія знэрвавалі і засмуцілі беларусаў цягам года. Падчас фэстывалю гледачы змогуць прагаласаваць за «пераможцаў» падчас праглядаў кіно. Абвяшэньне вынікаў адбудзецца падчас урачыстага закрыцьця фэстывалю.
Паводле ПЦ «Вясна»/юл