Logo Polskiego Radia
Print

А. Лукашэнка: У ЭАЭС застаецца шмат нявырашаных пытаньняў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.12.2018 15:31
Гэта, між іншым, бар'еры ў гандлі, фармаваньне агульных рынкаў газу і нафты, лічбавізацыя эканомік.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: Mediamodifier/pixabay.com/CC0 Public Domain

У межах Эўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) застаецца нявырашаным шэраг важных пытаньняў, заявіў Аляксандар Лукашэнка 6 сьнежня на паседжаньні Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Паводле слоў Лукашэнкі, гэта тычыцца пытаньняў ліквідацыі бар'ераў у гандлі, фармаваньня агульных рынкаў газу і нафты, лічбавізацыі эканомік краін ЭАЭС, разьвіцьця каапэрацыі ў сфэры касьмічных і геаінфармацыйных паслуг.

«Сёньня мы падводзім вынікі агульнай працы ў фармаце саюза за гэты год і вызначаем арыенціры ўзаемадзеяньня на наступны. Што тычыцца завяршальнага пэрыяду, то ён зьяўляецца досыць неадназначным як з палітычнага, так і з эканамічнага пункту гледжаньня», – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Лідары краін ЭАЭС сёньня ў вузкім фармаце абмяркоўваюць рэалізацыю лічбавага парадку дня ў арганізацыі, далейшае разьвіцьцё інтэграцыйных працэсаў, разьмеркаваньне ўвазных мытных пошлін паміж дзяржавамі, фармаваньне агульнага рынку газу, нафты і нафтапрадуктаў.

Парадак дня пасяджэньня Вышэйшага Эўразійскага эканамічнага савета ў шырокім складзе ўключае пытаньні, якія тычацца асноўных кірункаў міжнароднай дзейнасьці арганізацыі, узаемадзеяньня ЭАЭС з іншымі краінамі, канкурэнцыі на трансгранічных рынках, супрацоўніцтва ў сфэры касьмічных і геаінфармацыйных паслуг.

Акрамя таго, кіраўнікі дзяржаў павінны ўзгадніць бюджэт саюза на 2019 год і памер пошліны, якая выплачваецца гаспадарчымі субʼектамі пры звароце ў суд ЭАЭС.

Беларусь Сёньня/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт