Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ды Летува разьвіваюць супрацоўніцтва ў галіне турызму

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 06.12.2018 14:32
У 2017 годзе Летуву наведаў амаль мільён беларускіх турыстаў, на 17% больш, чым годам раней.
Сьцяг Летувы.Сьцяг Летувы.Photo: GDJ/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Менску падпісана праграма супрацы ў галіне турызму паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам гаспадаркі Летувы на 2019–2020 гады. Дакумэнт падпісаны 5 сьнежня ў час паседжаньня сумеснай камісіі па выкананьні беларуска-летувіскага пагадненьня аб супрацоўніцтве ў галіне турызму, падпісанага 6 лютага 2002 года - паведамляе Радыё Рацыя.

Як паведаміла прэс-служба Мінспорту і турызму, беларускую дэлегацыю на перамовах узначальваў намесьнік міністра Міхаіл Кравец, летувіскую – віцэ-міністар Гядымінас Мішкініс. Бакі абмеркавалі стан спраў у сфэры турызму, пэрспэктывы ўмацаваньня супрацы. Разгледзелі прасоўваньне турыстычных магчымасьцяў Менска і Вільні, курорта Друскінінкай, разьвіцьцё аграэкатурызму, санаторна-курортнага адпачынку, сфэры гасьцінічнай гаспадаркі ў краінах ды іншыя пытаньні.

У 2017 годзе Летуву наведаў амаль мільён беларускіх турыстаў, на 17% больш, чым годам раней. Беларусы часьцей, чым грамадзяне іншых краін, заставаліся ў Летуве на адну ноч і больш. Сярэднестатыстычны беларускі турыст пакідае ў Летуве 345 эўра.


Радыё Рацыя/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт