Ёсьць наступствы запісу, на якім паказана, як вучняў заганяюць у БРСМ
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
06.12.2018 13:52
Неўзабаве дзецям у школе наагул забаранілі карыстацца тэлефонамі пад подпіс бацькоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain
У Карэлічах забаранілі вучням карыстацца тэлефонамі ў школе, калі зьявіўся запіс, як іх заганяюць у БРСМ. У сеціве зьявілася патаемна зьнятае аўдыё, як кіраўнікі Карэліцкага БРСМу пераконваюць вучняў школы № 1 горада запісацца ў сваю арганізацыю. Пасьля гэтага ў школе забаранілі карыстацца мабільнымі тэлефонамі.
Запіс з сустрэчы кіраўнікоў БРСМу з вучнямі трапіў у рукі журналістаў тэлеканалу «Белсат». Ён быў апублікаваны сёлета 23 лістапада.
На аўдыё чуваць, як першы сакратар раённага камітэту БРСМ Яўген Пархамовіч і сакратар Карэліцкай раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі Марыя Бялянава расказваюць навучэнцам пра перавагі арганізацыі і сустрэчу актывістаў з Аляксандрам Лукашэнкам 29 кастрычніка. Як перавага ўдзелу ў БРСМ называлася ў тым ліку магчымасьць будаваць БелАЭС у складзе студэнцкіх атрадаў.
Неўзабаве дзецям у школе наагул забаранілі карыстацца тэлефонамі пад подпіс бацькоў. Такое правіла і раней існавала паводле статуту школы, але тады яму не надавалі асаблівай увагі.
Паводле Радыё Свабода/нг