Logo Polskiego Radia
Print

Шуневіч прызнаўся, што прабачэньні школьніка за поўху гарадавому – ягоная ідэя

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 06.12.2018 11:23
Менскі гімназіст Арсень даў поўху бронзаваму гарадавому. За гэта міліцыя прымусіла яго раскайвацца на камэру.
Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Міністар Шуневіч прызнаўся, што прабачэньні школьніка за поўху гарадавому – ягоная ідэя
Кіраўнік МУС Беларусі заявіў, што прэс-сакратара Яўгена Яўчара звольнілі з прычыны выслугі гадоў, а не за відэа з прабачэньнямі.
Адказваючы на пытаньні журналістаў у Палаце прадстаўнікоў, міністар МУС Ігар Шуневіч расказаў, што гэта ён прыдумаў, каб школьнік прасіў прабачэньня на камэру за поўху скульптуры гарадавога.
Паводле Шуневіча, у дачыненьні скульптуры недапушчальны вандалізм, бо «мы жывём у культурным грамадзтве», перадае карэспандэнт Свабоды з Палаты прадстаўнікоў.
Таксама ён згадаў звольненага прэс-сакратара МУС Яўгена Яўчара і назваў «чарговым глупствам» інфармацыю пра ягонае звальненьне за відэа з прабачэньнямі.
«Ён сышоў па выслузе гадоў, і зь іміджам МУС гэта ніяк не зьвязана», – сказаў Шуневіч.
Менскі гімназіст Арсень даў поўху бронзаваму гарадавому. За гэта міліцыя прымусіла яго раскайвацца на камэру. На яго завялі адміністрацыйную справу, але пасьля яе прыпынілі, бо ня выявілі ва ўчынку гімназіста ніякага правапарушэньня. Гэта прызнала Камісія ў справах непаўналетніх Заводзкага раёну Менску.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт