Logo Polskiego Radia
Print

Былога палітвязьня Зьміцера Паліенку будуць судзіць 6 і 19 сьнежня

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 16:01
Актывіста хочуць прымусіць амаль штодзень слухаць у міліцыі лекцыі па працаўладкаваньні.
Зьміцер ПаліенкаЗьміцер Паліенкафота: праваабарончы цэнтар "Вясна"

Былога палітвязьня Зьміцера Паліенку будуць судзіць 6 і 19 сьнежня
Актывіста хочуць прымусіць амаль штодзень слухаць у міліцыі лекцыі па працаўладкаваньні, але Зьміцер Паліенка прынцыпова адмаўляецца гэта рабіць і зараз чакае адказ з пракуратуры.
«У каго ёсьць час і жаданьне мяне падтрымаць, прыходзьце 6 сьнежня ў 11.00 у суд Заводскага раёна», – паведаміў Зьміцер.
Нагадаем, што Зьміцер Паліенка выйшаў на волю больш за месяц таму і павінен быў амаль штодзень зьяўляцца ў Заводскі РУУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкаваньня. Некалькі разоў хлопец наведаўся на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.
У сваім звароце ў пракуратуру актывіст указаў, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі незаконныя, ніхто ня мае права прымушаць яго да працы. Штодзённыя выклікі на лекцыі – гэта таксама неабгрунтаваны кантроль і парушэньне правоў і свабод.
«Не прайшоў і першы суд, як далі павестку на другі, – паведаміў Зьміцер у сацыяльных сетках. – Я ўжо казаў пра сваё стаўленьне да гэтых лекцый і пра тое, чаму я на іх не хаджу і не зьбіраюся надалей хадзіць. Я не зьбіраюся скакаць пад дудку тых, хто мяне кінуў за краты і не зьбіраюся вісець у іх на вудачцы».
Зьміцер Паліенка дадаў сайту palitviazni.info, што пратаколы на яго складзены па артыкуле 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму патрабаваньню супрацоўніку міліцыі).
«Першы суд – 6 сьнежня, другі – 19 сьнежня, – кажа ён. – Ня ведаю, які будзе прысуд, але такая актыўнасьць міліцыі насьцярожвае. Відаць, да маёй асобы ў іх нейкі асаблівы інтарэс».
....

palitviazni.info/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт