3 тоны каўбасы канфіскавалі ў прадпрымальніка ў Віцебскай вобласьці
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
03.12.2018 15:55
Кіроўца ня змог падаць усе неабходныя дакумэнты, таму каўбасу канфіскавалі.
pixabay.com/Public Domain CC0
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі каля 3,6 тоны каўбасных вырабаў розных вытворцаў у індывідуальнага прадпрымальніка з Аршанскага раёна.
Па дадзеных УУС Віцебскага аблвыканкама, аўтамабіль «Івека» з таварам спынілі для праверкі на аб'язной аўтадарозе каля вёскі Завольша Лёзненскага раёна. Груз прызначаўся для збыту ў Смаленску.
Кіроўца ня змог падаць усе неабходныя дакумэнты, таму партыю каўбасы на суму 12 тысяч рублёў канфіскавалі. На мужчыну склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
naviny.by/яс