Logo Polskiego Radia
Print

Дзяржаўныя прадпрыемствы працуюць менш эфэктыўна, чым прыватныя

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 03.12.2018 13:54
Тое, што прадукцыйнасьць працы на дзяржаўных кампаніях ніжэйшая пацьвердзіў прэм'ер-міністар Сяргей Румас.
Zdjęcie ilustracyjneZdjęcie ilustracyjneIAR/Krystian Dobuszyński

Урад унёс на разгляд Лукашэнкі прапановы аб узмацненьні ролі дзяржавы як уласьніка ў кіраваньні прадпрыемствамі. Пра гэта журналістам распавёў прэм'ер-міністар Сяргей Румас, паведамляе БелТА.

Паводле слоў прэмʼер-міністра, пытаньне аб кіраваньні дзяржпрадпрыемствамі выклікала найбольшую дыскусію на нарадзе з кіраўніцтвам Саўміна.

«Пры кіраваньні буйнымі акцыянэрнымі таварыствамі з пераважнай доляй дзяржавы ёсьць добрыя прыклады, калі сфармаваныя на гэтых прадпрыемствах рады дырэктараў (назіральныя рады) эфэктыўна рэалізуюць функцыі ўласьніка. Разам з тым ёсьць і іншыя прыклады, калі створаныя органы кіраваньня працуюць фармальна. На жаль, гэта прыводзіць да няслушных інвэстыцыйных рашэньняў, і фінансавыя вынікі працы гэтых прадпрыемстваў пакідаюць жадаць лепшага», – адзначыў Сяргей Румас.

Ён канстатаваў, што ў сярэднім прадукцыйнасьць працы на прадпрыемствах з дзяржаўнай уласнасьцю ніжэйшая, чым на прыватных прадпрыемствах або прадпрыемствах з удзелам замежнага капіталу.

«У сувязі з гэтым урад унёс на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы аб узмацненьні ролі дзяржавы як уласьніка ў кіраваньні гэтымі прадпрыемствамі», – заявіў прэмʼер-міністар.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт