Logo Polskiego Radia
Print

Фэстываль польскіх фільмаў „Вісла” пройдзе ў Менску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2018 17:23
Усе фільмы будуць паказаны ў сталічным кінатэатры „Цэнтральны”, уваход 5-9 сьнежня свабодны.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: Skitterphoto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Фэстываль польскіх фільмаў „Вісла” пройдзе ў Менску
Усе фільмы будуць паказаны ў сталічным кінатэатры „Цэнтральны”, уваход 5-9 сьнежня свабодны.
Фэстываль польскіх фільмаў „Вісла”, у праграме якога стужкі апошніх гадоў, якія заваявалі сэрцы польскай і міжнароднай аўдыторыі на многіх кінафэстывалях, а таксама ў кінапракаце, пройдзе 5 -9 сьнежня ў Менску. Аб гэтым расказалі ў пасольстве Польшчы ў Беларусі.
Падрыхтаваны разнастайны жанравы рэпэртуар, у якім ёсьць камэдыі, драмы, а таксама кіно для сямейнага прагляду.
На афіцыйным адкрыцьці гледачы ўбачаць фільм „Лепш за ўсіх” Лукаша Палькоўскага. Гэта гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях з жыцьця Ежы Гурскага, які прабег дыстанцыю чэмпіянату сьвету па трыятлёне, устанавіўшы пры гэтым новы сусьветны рэкорд.
Лёгкая рамантычная камэдыя „Плянета сінглаў” - фільм пра каханне ў ХХІ стагодзьдзі. Стужка „Жаданьне жыць” Мацея Пепшыцы расказвае гісторыю Матэвуша, які мае дзіцячы цэрабральны параліч.
Закрые фэстываль фільм для сямейнага прагляду „За сінімі дзьвярыма” Марыюша Палея.

belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт