Зь Берасьцейскай крэпасьці прыбяруць цытаты Сталіна
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
30.11.2018 18:01
Міністэрства культуры лічыць гэта парушэньнем ды абмяжоўвае самаўпраўства на тэрыторыі мэмарыялу.
Foto: Наша Ніва/nn.by
Месяц таму на адным з будынкаў на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці зьявіліся дзіўныя надпісы з цытатамі камуністычных правадыроў. Гэта зрабіла група асоб на чале з кіраўніком «Моладзевага патрыятычнага цэнтра» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці Пятром Піцко. Яны самавольна нанесьлі надпісы на будынкі ды разьмясьцілі ў вокнах уласныя фота матэрыялы са сцэнамі гвалту.
На гэта паскардзіліся актывісты Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі, у прыватнасьці, Ігар Маслоўскі, які напісаў у Міністэрства культуры ліст з патрабаваньнем даць ацэнку такім дзеяньням.
Міністэрства адказала актывістам партыі, што дадзены загад прыбраць з будынка на тэрыторыі Брэсцкай крэпасьці цытаты Сталіна, аўтары будуць пакараныя.
Паводле «Наша Ніва»/юл