Logo Polskiego Radia
Print

МВФ рэкамэндуе Беларусі правесьці «больш рашучыя рэформы»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.11.2018 12:00
Манэтарная палітыка ўладаў дазволіла зьнізіць інфляцыю да гістарычнага мінімуму, і цяпер краіна знаходзіцца ў працэсе ўстойлівага цыклічнага аднаўленьня эканамічнага росту.
Bloomberg

МВФ рэкамэндуе Беларусі правесьці «больш рашучыя рэформы»
Міжнародны валютны фонд лічыць, што беларускім уладам варта пайсьці на больш рашучыя рэформы з мэтай паскарэньня тэмпаў эканамічнага росту. Такая пазыцыя фонду выкладзеная ў заяве, распаўсюджанай паводле вынікаў працы місіі МВФ у Менску.
Місія знаходзілася ў беларускай сталіцы зь 5 па 15 лістапада і займалася вывучэньнем макраэканамічнай сытуацыі.
У заяве фонду гаворыцца, што манэтарная палітыка ўладаў дазволіла зьнізіць інфляцыю да гістарычнага мінімуму, і цяпер краіна знаходзіцца ў працэсе ўстойлівага цыклічнага аднаўленьня эканамічнага росту.
«Аднак сярэднетэрміновыя пэрспэктывы застаюцца стрыманымі пры адсутнасьці больш рашучых рэформаў. Трэндавы эканамічны рост у Рэспубліцы Беларусь значна запаволіўся ў параўнаньні зь пэрыядам да 2008 года», – падкрэсьліваецца ў заяве МВФ.
Пэрсанал фонду адзначае, што эканамічная сыстэма Беларусі, вядучую ролю ў якой адыгрывае дзяржава, забясьпечыла поўную занятасьць, аднак яна таксама прывяла да нерацыянальнага разьмеркаваньня працоўнай сілы й капіталу ды да заніжэньня прадукцыйнасьці.
«Улічваючы гэтыя тэндэнцыі, мы прагназуем сярэднетэрміновы рост прыблізна 2%, а гэта ніжэй за тое, што неабходна для адчувальнага павышэньня ўзроўню жыцьця і набліжэньня Беларусі да паказчыкаў багацейшых краін рэгіёна», – гаворыцца ў заяве.
Акрамя таго, лічаць экспэрты, пад уплывам укаранёных фактараў уразьлівасьці на макраўзроўні эканоміка аказваецца схільнай да ўзьдзеяньня зьменаў зьнешніх умоў.
«Абмежаванасьць дывэрсыфікацыі гандлю і фінансаваньня робіць Беларусь успрымальнай да шокаў, якія ўзьдзейнічаюць на вузкае кола тавараў і партнэраў. У гэтым кантэксьце пры любым узмацненьні глябальнай геапалітычнай напружанасьці Беларусь можа апынуцца ў надзвычай складанай сытуацыі, улічваючы яе глыбокія гандлёвыя і фінансавыя сувязі з Расеяй», – мяркуюць эканамісты МВФ.
Яны канстатуюць, што Беларусь па-ранейшаму залежыць ад значных скідак і трансфэртаў ад Расеі, зьвязаных зь пастаўкамі энэрганосьбітаў, і зыход двухбаковых перамоў аб кампэнсаваньні наступстваў падатковага манэўру будзе мець важнае значэньне для эканомікі.
«У фінансавым сэктары высокая далярызацыя вядзе да стварэньня як рызыкі ліквіднасьці, так і крэдытнай рызыкі... Дзяржаўны доўг значна вырас за апошнія дзесяць гадоў, што не ў апошнюю чаргу зьвязана з тым, што высокая доля доўгу ў замежнай валюце робіць доўг адчувальным да аслабленьня абменнага курсу», – адзначае МВФ.
https://by.belapan.by/archive/2018/11/29/983044_770011/


Міжнародны валютны фонд лічыць, што беларускім уладам варта пайсьці на больш рашучыя рэформы з мэтай паскарэньня тэмпаў эканамічнага росту. Такая пазыцыя фонду выкладзеная ў заяве, распаўсюджанай паводле вынікаў працы місіі МВФ у Менску.Місія знаходзілася ў беларускай сталіцы зь 5 па 15 лістапада і займалася вывучэньнем макраэканамічнай сытуацыі.

У заяве фонду гаворыцца, што манэтарная палітыка ўладаў дазволіла зьнізіць інфляцыю да гістарычнага мінімуму, і цяпер краіна знаходзіцца ў працэсе ўстойлівага цыклічнага аднаўленьня эканамічнага росту.

«Аднак сярэднетэрміновыя пэрспэктывы застаюцца стрыманымі пры адсутнасьці больш рашучых рэформаў. Трэндавы эканамічны рост у Рэспубліцы Беларусь значна запаволіўся ў параўнаньні зь пэрыядам да 2008 года», – падкрэсьліваецца ў заяве МВФ.

Пэрсанал фонду адзначае, што эканамічная сыстэма Беларусі, вядучую ролю ў якой адыгрывае дзяржава, забясьпечыла поўную занятасьць, аднак яна таксама прывяла да нерацыянальнага разьмеркаваньня працоўнай сілы й капіталу ды да заніжэньня прадукцыйнасьці.

«Улічваючы гэтыя тэндэнцыі, мы прагназуем сярэднетэрміновы рост прыблізна 2%, а гэта ніжэй за тое, што неабходна для адчувальнага павышэньня ўзроўню жыцьця і набліжэньня Беларусі да паказчыкаў багацейшых краін рэгіёна», – гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, лічаць экспэрты, пад уплывам укаранёных фактараў уразьлівасьці на макраўзроўні эканоміка аказваецца схільнай да ўзьдзеяньня зьменаў зьнешніх умоў.

«Абмежаванасьць дывэрсыфікацыі гандлю і фінансаваньня робіць Беларусь успрымальнай да шокаў, якія ўзьдзейнічаюць на вузкае кола тавараў і партнэраў. У гэтым кантэксьце пры любым узмацненьні глябальнай геапалітычнай напружанасьці Беларусь можа апынуцца ў надзвычай складанай сытуацыі, улічваючы яе глыбокія гандлёвыя і фінансавыя сувязі з Расеяй», – мяркуюць эканамісты МВФ.

Яны канстатуюць, што Беларусь па-ранейшаму залежыць ад значных скідак і трансфэртаў ад Расеі, зьвязаных зь пастаўкамі энэрганосьбітаў, і зыход двухбаковых перамоў аб кампэнсаваньні наступстваў падатковага манэўру будзе мець важнае значэньне для эканомікі.

«У фінансавым сэктары высокая далярызацыя вядзе да стварэньня як рызыкі ліквіднасьці, так і крэдытнай рызыкі... Дзяржаўны доўг значна вырас за апошнія дзесяць гадоў, што не ў апошнюю чаргу зьвязана з тым, што высокая доля доўгу ў замежнай валюце робіць доўг адчувальным да аслабленьня абменнага курсу», – адзначае МВФ.

belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт