Старшыня Нацбанку: Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца не вышэй за 5%
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Valery Sauko
                        
                        26.11.2018 17:03
                    
                    У кастрычніку 2018 года інфляцыя ў параўнаньні са сьнежнем 2017-га склала 4,2%.
                
Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net
                     
Старшыня Нацбанку: Інфляцыя ў Беларусі ў 2019 годзе чакаецца не вышэй за 5%
У 2019 годзе інфляцыя ў Беларусі чакаецца на ўзроўні не больш за 5%. Такую лічбу назваў журналістам старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Павел Калаур.
Кіраўнік Нацбанку абяцае, што ў 2019 годзе захаваецца пераемнасьць грашова-крэдытнай палітыкі, якая праводзілася ў папярэднія гады. Цэнавай стабільнасьці, паводле яго словаў, будзе садзейнічаць рэжым манэтарнага таргетаваньня.
Калаур заявіў, што захаваецца гнуткі рэжым курсаўтварэньня, што дазваляе прадпрыемствам і эканоміцы ў цэлым адаптавацца да ўнутраных і зьнешніх шокаў.
Як паведамлялася раней, у кастрычніку 2018 года інфляцыя ў параўнаньні са сьнежнем 2017-га склала 4,2%. Прэм'ер-міністар Сяргей Румас казаў, што па выніках 2018 года інфляцыя павінна застацца ў межах 6%.
белта/эўрарадыё/вс