Замежныя турысты змогуць рэгістравацца ў Беларусі онлайн
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
25.11.2018 16:11
МУС вырашылі спрасьціць працэдуру рэгістрацыі ў сувязі з ростам турыстычнага руху.
Foto: pixabay.com/CC0
Неўзабаве замежныя грамадзяне змогуць бясплатна рэгістравацца ў Беларусі праз інтэрнэт.
Цяпер іншаземцы павінны зарэгістравацца па месцы знаходжаньня на працягу пяці сутак. Пры канцы 2019 году Міністэрства ўнутраных спраў дазволіць замежнікам знаходзіцца ў Беларусі без рэгістрацыі 10 дзён і праходзіць гэтую працэдуру па інтэрнэце бясплатна.
МУС вырашылі спрасьціць працэдуру рэгістрацыі ў сувязі з ростам турыстычнай плыні і павышэньнем інвэстыцыйнай прывабнасьці краіны.
Пра гэта распавёў першы намесьнік начальніка Дэпартамэнту грамадзянства і міграцыі Міністэрства ўнутраных спраў Віталь Навумчык у інтэрвію газэце «Рэспубліка».
Паводле Радыё «Свабода»/юл