Украінскі Мікалаеў закупіць 23 аўтобусы МАЗа
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
23.11.2018 14:21
Аўтобусы будуць абсталяваныя аўтаматызаванай сыстэмай аплаты праезду, сыстэмай электроннага білета.
Аўтобус МАЗ-216фота: прэс-служба Менскага аўтамабільнага завода
Украінскі Мікалаеў закупіць 23 аўтобусы МАЗа
Украінскі горад Мікалаеў закупіць 23 сучасныя аўтобусы Менскага аўтамабільнага заводу для перавозкі пасажыраў на ўмовах лізінгу. Пра гэта стала вядома падчас сэсіі гарадзкой рады Мікалаева.
«Калі ўсё атрымаецца, то яшчэ да Новага году гэтыя камфортныя аўтобусы ўжо выйдуць на вуліцы Мікалаева й будуць перавозіць нашых грамадзян. Для гэтага ўжо ўсё гатова. Рашэньне сёньняшняй сэсіі было апошняй кропкай у гэтым пытаньні», – сказаў гарадзкі кіраўнік Аляксандр Сянкевіч.
Аўтобусы будуць абсталяваныя аўтаматызаванай сыстэмай аплаты праезду, сыстэмай электроннага білета. Акрамя таго, яны прыстасаваныя пад перавозку людзей з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

зьвязда/вс