П'яны расеец адкрыў стральбу ў ігральным клюбе
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
22.11.2018 16:50
У выніку апэратыўных дзеяньняў «падбухторшчык спакою» быў затрыманы.
Foto: pixabay.com/CC0
У Салігорску п'яны расеец адкрыў стральбу ў ігральным клюбе
Надзвычайнае здарэньне адбылося ў адным з ігральных клюбаў Салігорска – кліент у стане алькагольнага апʼяненьня адкрыў у зале стральбу зь пісталета.
У міліцыі расказалі, што прыкладна ў шэсьць раніцы 15 лістапада на пульт дзяжурнага аддзела аховы паступіў сыгнал трывожнай кнопкі. Неадкладна на адрас адправіўся міліцэйскі разьлік.
Ужо каля ўваходу ва ўстанову праваахоўнікі пачулі крыкі. Увайшоўшы ў залю, яны адразу ўбачылі чалавека з пісталетам. У выніку апэратыўных дзеяньняў «падбухторшчык спакою» быў затрыманы. Ім аказаўся нецьвярозы грамадзянін Расеі.
У ходзе высьвятленьня абставін выявілася, што мужчына зрабіў некалькі стрэлаў з траўматычнага пісталета. У цяперашні час працягваецца сьледзтва.