У Менску згадваюць Адама Міцкевіча
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
22.11.2018 16:12
22 лістапада а 17 гадзіне ў Музэі Янкі Купалы пачалася тэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ»
Помнік Адама Міцкевіча ў Менску.Foto: Zedlik/Wikipedia/CC BY-SA 3.0
Імпрэза ладзіцца з нагоды 220-годдзя з дня нараджэньня Адама Міцкевіча пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску. Гаворыць дырэктар Інстытута польскага ў Менску Цэзары Карпіньскі.
Цэзары Карпіньскі: Набліжаецца чарговая гадавіна народзін Адама Міцкевіча. Беларусь – гэта важнае месца для яго. Сёлета мы хацелі адзначыць гэтую падзею супольна з акторамі менскіх тэатраў у форме спэктакля, які грунтуецца на трэцяй часцы «Дзядоў». Дадаткова мы супрацоўнічаем з Музэем Янкі Купалы і хацелі згадаць пра перакладніцкую дзейнасьць беларускага паэта, асабліва ягонымі перакладамі паэзіі Адама Міцкевіча.
Падчас імпрэзы прагучаць урыўкі з паэтычнага рамана Адама Міцкевіча «Конрад Валенрод» на мове арыгінала і ў перакладзе. Таксама госьці Купалавага дому ўбачаць фрагмэнты спэктакля «Дзяды» па аднайменным творы Адама Міцкевіча ў выкананьні актораў «Тутэйшага тэатра» і «Тэатра Ч» у перакладзе на беларускую мову Сержа Мінскевіча.
ПР/юл
22 лістапада а 17 гадзіне ў Музэі Янкі Купалы пачалася тэатральная вечарына «ДЗЯДЫ. ХВІЛІНА МОЦЫ» з нагоды 220-годдзя з дня нараджэньня Адама Міцкевіча.
Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску. Гаворыць дырэктар Інстытута польскага ў Менску Цэзары Карпіньскі.