Logo Polskiego Radia
Print

Спынены крымінальны перасьлед двух журналістаў па «справе БелТА»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.11.2018 15:43
Фігурант справы Паўлюк Быкоўскі акрамя кампэнсацыі раней выстаўленага яму ўрону (прыблізна 4 тыс. рублёў), заплаціў штраф 735 рублёў (30 базавых велічыняў).
Журналіст Паўлюк БыкоўскіЖурналіст Паўлюк БыкоўскіAliaksandr Papko/radyjo.net

Спынены крымінальны перасьлед двух журналістаў па «справе БелТА»
Менскі карэспандэнта радыёстанцыі «Нямецкая хваля» Паўлюк Быкоўскі й галоўнага рэдактар парталу realt.by Уладзіслаў Кулецкага перасталі быць фігурантамі крымінальнай справы.
Падчас гутаркі з калегамі, якія дзяжурылі 22 лістапада каля Сьледчага камітэта, Быкоўскі адзначыў, што больш не зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы і на судзе, калі да яго дойдзе, будзе выступаць у якасьці сьведкі. Паводле слоў журналіста, акрамя кампэнсацыі раней выстаўленага яму ўрону (прыблізна 4 тыс. рублёў) ён заплаціў штраф 735 рублёў (30 базавых велічыняў) то-бок максымальную суму, прадугледжаную артыкулам 86 КК (вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем асобы да адміністрацыйнай адказнасьці). Быкоўскі заявіў, што чакаў спыненьня крымінальнага перасьледу. Ён не ведае, калі можа адбыцца суд, але мяркуе, што справа набліжаецца да завяршэньня.
Быкоўскага і Кулецкага абвінавачвалі на падставе ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Прычынай распачынаньня справы стала паведамленьне дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА аб збоях пры ажыцьцяўленьні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія даваліся аднаму з замоўцаў.
Зь 7 па 9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала tut.by і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобшукі. Былі затрыманыя супрацоўнікі партала tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, з інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Тацьцяна Каравянкова і Ірына Леўшына, уласны карэспандэнт «Нямецкай хвалі» Паўлюк Быкоўскі, а таксама рэдактар інтэрнэт-сайта газэты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў. Яны правялі некалькі содняў у ізалятары часовага ўтрыманьня.
Журналістаў і пералічаныя рэдакцыі падтрымалі Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.
паводле belapan.by/эж


Менскі карэспандэнта радыёстанцыі «Нямецкая хваля» Паўлюк Быкоўскі й галоўны рэдактар парталу realt.by Уладзіслаў Кулецкі перасталі быць фігурантамі крымінальнай справы.

Падчас гутаркі з калегамі, якія дзяжурылі 22 лістапада каля Сьледчага камітэта, Быкоўскі адзначыў, што больш не зьяўляецца фігурантам крымінальнай справы і на судзе, калі да яго дойдзе, будзе выступаць у якасьці сьведкі.

Паводле слоў журналіста, акрамя кампэнсацыі раней выстаўленага яму ўрону (прыблізна 4 тыс. рублёў) ён заплаціў штраф 735 рублёў (30 базавых велічыняў) то-бок максымальную суму, прадугледжаную артыкулам 86 КК (вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці з прыцягненьнем асобы да адміністрацыйнай адказнасьці). Быкоўскі заявіў, што чакаў спыненьня крымінальнага перасьледу. Ён не ведае, калі можа адбыцца суд, але мяркуе, што справа набліжаецца да завяршэньня.

Быкоўскага і Кулецкага абвінавачвалі на падставе ч. 2 арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да камп'ютарнай інфармацыі). Прычынай распачынаньня справы стала паведамленьне дзяржаўнага інфармагенцтва БелТА аб збоях пры ажыцьцяўленьні доступаў да платнай падпіскі паслуг, якія даваліся аднаму з замоўцаў.

Зь 7 па 9 жніўня ў рэдакцыях інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, партала tut.by і некаторых іншых СМІ, а таксама ў шэрагу іх супрацоўнікаў прайшлі вобшукі. Былі затрыманыя супрацоўнікі партала tut.by Марына Золатава, Ганна Калтыгіна, Галіна Уласік і Ганна Ермачонак, з інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Тацьцяна Каравянкова і Ірына Леўшына, уласны карэспандэнт «Нямецкай хвалі» Паўлюк Быкоўскі, а таксама рэдактар інтэрнэт-сайта газэты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў. Яны правялі некалькі содняў у ізалятары часовага ўтрыманьня.

Журналістаў і пералічаныя рэдакцыі падтрымалі Эўрапейскі Зьвяз, Рада Эўропы, ЗША, міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

паводле belapan.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт