«Расатам» хоча пабудаваць у Беларусі Цэнтар ядзерных дасьледаваньняў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.11.2018 15:40
У дадзены момант «Расатам» абмяркоўвае з НАН Беларусі магчымасьць будаўніцтва Цэнтра ядзерных дасьледаваньняў і тэхналёгій у Беларусі.
Ілюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0
«Расатам» хоча пабудаваць у Беларусі Цэнтар ядзерных дасьледаваньняў
Расейская дзяржкарпарацыя «Расатам» плянуе пабудаваць Цэнтар ядзерных дасьледаваньняў і тэхналёгій у Беларусі, разьлічваючы заключыць адпаведнае пагадненьне ў бліжэйшы час. Пра гэта гаворка ішла на тэматычным сэмінары ў Менску, у якім удзельнічалі прадстаўнікі міністэрстваў і профільных ведамстваў Беларусі, навукова-дасьледчых арганізацый і «Расатама».
У дадзены момант «Расатам» абмяркоўвае з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі магчымасьць будаўніцтва Цэнтра ядзерных дасьледаваньняў і тэхналёгій у Беларусі. Ён можа зьявіцца на базе шматфункцыянальнага дасьледчага ядзернага рэактара.
Намесьнік старшыні прэзыдыюму НАН Беларусі, акадэмік Сяргей Чыжык адзначыў, што будынак новага рэактара й навуковага цэнтра дазволяць унесьці вялікі ўклад у эфэктыўнасьць і бясьпеку эксплюатацыі Беларускай атамнай электрастанцыі. Паводле яго слоў, на базе цэнтра можна рыхтаваць кадры для АЭС, праводзіць дасьледаваньні ў галіне ядзернай энэргетыкі, вырабляць запатрабаваную радыеізатопную прадукцыю й інш.

тэлеграф/вс
здымак мае ілюстрацыйны характар