У Менску пройдзе сумеснае паседжаньне калегій МЗС Беларусі й Расеі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.11.2018 07:01
Мерапрыемства пройдзе з удзелам міністраў замежных спраў абедзьвюх краінаў Уладзіміра Макея й Сяргея Лаўрова.
RonnyK/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Менску пройдзе сумеснае паседжаньне калегій МЗС Беларусі й Расеі
Мерапрыемства пройдзе з удзелам міністраў замежных спраў абедзьвюх краінаў Уладзіміра Макея й Сяргея Лаўрова.
Сумеснае паседжаньне калегіі Міністэрства замежных спраў Беларусі й калегіі Міністэрства замежных спраў Расеі 21 лістапада пройдзе ў Менску, паведамілі ў прэс-службе беларускага зьнешнепалітычнага ведамства Беларусі.
Адбудзецца падпісаньне двухбаковых беларуска-расейскіх дакумэнтаў, у тым ліку пляна кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў на 2019 год.
Мерапрыемства пройдзе з удзелам міністра замежных спраў Беларусі Ўладзіміра Макея. На чале расейскай дэлегацыі - кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў.
Па выніках паседжаньня прадугледжаны сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Беларусі й Расеі з журналістамі.
belta.by/аз