Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь паставіць у Азэрбайджан новую партыю ваеннай тэхнікі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.11.2018 14:36
Першай замежнай краінай, якая набыла ракетныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» беларускай вытворчасьці, стаў менавіта Азэрбайджан.
Беларуская ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз»Беларуская ракетная сыстэма залпавага агню «Палянэз»youtube.com/screen

Беларусь паставіць у Азэрбайджан новую партыю ваеннай тэхнікі
19 лістапада на перамовах у Менску быў падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі й Мінабароны Азэрбайджана аб разьвіцьці супрацоўніцтва ў галіне паставак узбраеньня й тэхнікі супрацьпаветранай абароны.
Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле яго слоў, у бліжэйшы час дакумэнт плянуецца трансфармаваць у кантракт для набыцьця чарговай партыі ваеннай тэхнікі зь Беларусі.
Як паведамлялася, першай замежнай краінай, якая набыла ракетныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» беларускай вытворчасьці, стаў менавіта Азэрбайджан. Ракетныя комплексы былі пастаўленыя Баку сёлета.

19 лістапада на перамовах у Менску быў падпісаны мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэтам Беларусі й Мінабароны Азэрбайджана аб разьвіцьці супрацоўніцтва ў галіне паставак узбраеньня й тэхнікі супрацьпаветранай абароны. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў па выніках перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Паводле яго слоў, у бліжэйшы час дакумэнт плянуецца трансфармаваць у кантракт для набыцьця чарговай партыі ваеннай тэхнікі зь Беларусі.

Як паведамлялася, першай замежнай краінай, якая набыла ракетныя сыстэмы залпавага агню «Палянэз» беларускай вытворчасьці, стаў менавіта Азэрбайджан. Ракетныя комплексы былі пастаўленыя Баку сёлета.

тэлеграф/белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт