Курапацкая варта пераходзіць на зімовы рэжым
Курапацкая варта пераходзіць на зімовы рэжым, паведаміў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Ён каардынуе пратэст супраць рэстарана «Паедзем паядзім», які адкрыўся сёлета ля мэмарыялу Курапаты.
«Зараз кожны дзень рэкамэндавана абаронцам мець машыну, якая будзе стаяць каля брамы рэстарана. У ёй можна будзе пагрэцца, папіць гарачай гарбаты», – сказаў Севярынец. Паводле яго, актывісты вырашылі «стаяць да перамогі». «І калі спатрэбіцца, будзем стаяць і на Раство, і на Новы год», – зазначыў апазыцыйны палітык.
Нагадаем, што праціўнікі рэстарана «Паедзем паядзім» зьбіраюцца ля яе брамы штодня, пачынаючы з 31 траўня. Пратэстоўцаў шматразова штрафавалі, затрымлівалі й арыштоўвалі. Павел Севярынец не выключае, што нядаўняе затрыманьне бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча ды звальненьне намесьніцы міністра культуры Ірыны Дрыгі, якія кожны па-свойму датычныя да адкрыцьця рэстарана, зьвязаныя між сабой.
Курапацкая варта пераходзіць на зімовы рэжым, паведаміў сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павел Севярынец. Ён каардынуе пратэст супраць рэстарана «Паедзем паядзім», які адкрыўся сёлета ля мэмарыялу Курапаты.
«Зараз кожны дзень рэкамэндавана абаронцам мець машыну, якая будзе стаяць каля брамы рэстарана. У ёй можна будзе пагрэцца, папіць гарачай гарбаты», – сказаў Севярынец. Паводле яго, актывісты вырашылі «стаяць да перамогі». «І калі спатрэбіцца, будзем стаяць і на Раство, і на Новы год», – зазначыў апазыцыйны палітык.
Нагадаем, што праціўнікі рэстарана «Паедзем паядзім» зьбіраюцца ля яго брамы штодня, пачынаючы з 31 траўня. Пратэстоўцаў шматразова штрафавалі, затрымлівалі й арыштоўвалі. Павел Севярынец не выключае, што нядаўняе затрыманьне бізнэсоўца Аркадзя Ізраілевіча ды звальненьне намесьніцы міністра культуры Ірыны Дрыгі, якія кожны па-свойму датычныя да адкрыцьця рэстарана, зьвязаныя між сабой.
паводле радыё рацыя/вс