Logo Polskiego Radia
Print

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў Слуцку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.11.2018 13:26
Гэта будзе першы канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку.
Сьцяг Першага Слуцкага палка.Сьцяг Першага Слуцкага палка.By nieznany - Цітоў А. Геральдыка Беларусі. — Менск: МФЦП, 2010. — 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4., Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=11442754

Лявон Вольскі выступіць на канцэрце ў Слуцку
Гэта будзе першы канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку.
Лявон Вольскі выступіць на канцэрце, прымеркаваным да 98-х угодкаў Слуцкага паўстаньня. Гэта будзе першы канцэрт, прысьвечаны Дню Герояў, які адбудзецца ў Слуцку. Канцэрт адбудзецца ў слуцкім Доме культуры (вул. В.Горка, 1) у суботу 24 лістапада. Пачатак а 14.00.
Легенда беларускага року зайграе вялікую сольную акустычную праграму. Акрамя Лявона Вольскага, на сцэну падымуцца салігорскі гурт „Харачакра”, паэт Андрэй Хадановіч, а таксама менскі гурт ZANZIBAR.
Каманда ZANZIBAR, сярод іншых, прасьпявае песьню „Вятры”, напісаную паводле паэмы расстралянага ў верасьні 1937 году паэта Сяргея Астрэйкі, які нарадзіўся на Случчыне.
Канцэрт арганізоўваюць прадстаўнікі такіх незалежных ініцыятыў і арганізацый, як „Дзея”, „Часовая Рада Случчыны”, „Будзьма” і „Умовы для мовы”, а галоўны інфармацыйны партнэр – незалежная слуцкая газэта „Інфа-Кур’ер”.
Уваход на канцэрт будзе бясплатным.
„Наша мэта – зрабіць сьвята для жыхароў Слуцка й на высокім узроўні адсьвяткаваць Дзень Герояў. Слуцкае паўстаньне – гэта выбітная старонка гісторыі Слуцка і ўсёй Беларусі. Дзень Герояў, 27 лістапада, штогод сьвяткуецца беларусамі па ўсім сьвеце, у Нямеччыне ёсьць помнік слуцкім паўстанцам, у Канадзе ёсьць дом адпачынку, прысьвечаны слуцкім паўстанцам. У Слуцку, на жаль, гэтым гістарычным падзеям яшчэ не надаецца належная ўвага. Таму асабліва важна, каб случакі мелі магчымасьць ушаноўваць сваіх герояў і памятаць пра сваю гісторыю”, – кажа арганізатарка канцэрта, заснавальніца й сябра Рады грамадзкага руху „Дзея” Аліна Нагорная.
Дадатковая інфармацыя:
+375 44 726 7228
dziejaby@gmail.com
аз

Дадатковая інфармацыя:+375 44 726 7228 dziejaby@gmail.com

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт