Беларускі бізнэсовец аднаўляе месца баёў Першай сусьветнай вайны
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.11.2018 14:07
Прадпрымальнік Ігар Паўлаў ужо чатыры гады аднаўляе месцы баёў Першай сусьветнай у ваколіцах Смаргоні.
Ігар ПаўлаўКадр сюжэта "Настоящее ремя"
У гэтым рэгіёне захаваліся дзясяткі бэтонных умацаваньняў войскаў кайзэраўскай Нямеччыны, якія Ігар расчышчае ад сьмецьця і паказвае турыстам.
Найцяжэйшае супрацьстаяньне дзьвюх армій працягвалася тут 810 дзён, за што кайзэраўскія салдаты назвалі гэтыя месцы «рускім Вэрдэнам».
Аднаўляць ваенную гісторыю прадпрымальнік пачаў у 2010 годзе, калі заняўся дасьледаваньнем сямейнага дрэва, «каб зразумець, хто я, хто мае продкі, як яны жылі».
За чатыры гады Ігар разам з валянтэрамі за свае грошы аднавіў траншэі, зь якіх салдаты рускай імпэратарскай арміі ўпершыню ўжылі хімічную зброю, а таксама правялі дывэрсійную апэрацыю. 3 ліпеня 1916 гады рускія сапёры завяршылі будаўніцтва падземных тунэляў, якое доўжылася месяц. У тунэлі яны склалі два вагоны выбухоўкі і падарвалі нямецкія пазыцыі.
Адзіным напамінам пра тыя падзеі праз 100 гадоў застаецца велізарная варонка, якая да нядаўняга часу была завалена сьмецьцем.
Разам з аднадумцамі яны навялі парадак, а таксама ўсталявалі ў памяць аб загінулых тут кайзэраўскіх салдатах лютэранскі крыж, а на рускіх пазыцыях — праваслаўны.
svaboda.org/яс