Logo Polskiego Radia
Print

У філярмоніі пройдуць польскія джазавыя вечары

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.11.2018 08:09
На сцэне выступяць Дарота Міськевіч, квартэт Atom String Quartet і віртуозны піяніст Дамінік Ваня.
Плякат са старонкі Польскага інстытуту ў Менску

Польскі інстытут у Менску і Беларуская дзяржаўная фiлярмонiя запрашаюць на «Джазавыя вечары ў філярмоніі». 20 лістапада 2018 г. (19:00) польская джазавая вакалістка, надзеленая харызмай і неверагодным голасам, кампазытарка і аўтарка песень Дарота Міськевіч, самы інтрыгуючы ў сьвеце струнны квартэт Atom String Quartet і віртуозны піяніст Дамінік Ваня прадставяць 20 лістапада 2018 г. на вялікай сцэне Беларускай дзяржаўнай філярмоніі знакаміты джазавы праект PIANO.PL.
Канцэрт адбудзецца ў рамках культурнай праграмы да 100-годзьдзя аднаўленьня незалежнасьці Польшчы.
PIANO.PL – працяг надзвычайнага джазавага праекта, які меў месца ў 2016 годзе ў Варшаве, калі ўпершыню ў гісторыі на адной сцэне разам з Даротай Міськевіч выступілі адначасова самыя выбітныя польскія піяністы – Лешэк Можджэр, Уладзімір Нагорны, Дамінік Ваня, Марцін Васілеўскі, Гжэгаж Турнаў, Анджэй Ягадзіньскі, Багдан Халоўня, Кшыштаф Хэрдзін, Міхал Токай, Пётр Ажэхоўскі і джазавы струнны квартэт сусьветнага ўзроўню Atom String Quartet (Давід Любовіч – скрыпка, Матэвуш Смачыньскі – скрыпка, Міхал Заборскі – альт, Кшыштаф Ленчоўскі – віяланчэль). У Менску будзе прадстаўлены «паменшаны» варыянт варшаўскага праекта, у якім разам з Даротай Міськевіч і Atom String Quartet выступіць адзін з удельнікаў прэм’еры – таленавіты піяніст Дамінік Ваня.
Дарота Міськевіч – адна з нямногіх, каму давялося сьпяваць дуэтам і рабіць запісы з легендарнай сьпявачкай Сэзарай Эворай. Іх сумесная песьня «Um Pincelada» была высока была ацэнена аматарамі музыкі ва ўсім сьвеце. Дарота супрацоўнічала з Найджэлам Кэнэдзі, Дэвідам Мюрэем, Льюісам Вінсбэргам, Тамашам Станькам і іншымі знакамітымі джазмэнамі Польшчы і сьвету. Яна запісала 7 аўтарскіх і незьлічоную колькасьць сумесных альбомаў.
Праектам PIANO.PL Дарота Міськевіч аддае належнае польскай піяністыцы. Сярод шматлікіх знакамітых музыкаў, менавіта піяністы займаюць у Польшчы першыя пазыцыі.
Канцэрт складаецца з песень, якія належаць да канону польскай музыкі, а іх выбар быў прадыктаваны асабістымі сымпатыямі Дароты, суб'ектыўным успрыманьнем музыкі і тэксту. Аранжыроўкі да кожнай кампазыцыі стваралі піяністы, якія прымалі ўдзел у канцэртнай прэмʼеры.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт