Logo Polskiego Radia
Print

У рамках «Месяца польскай літаратуры» працуе выстава «Крама з цытатамі»

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 14.11.2018 12:03
Выстава ўяўляе сабой 30 цытат знакамітых палякаў у дызайнэрскім графічным афармленьні.

/

У рамках праекта «Месяц польскай літаратуры» ў галерэі «Атрыум» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116, 3-ці паверх) працуе літаратурна-мастацкая выстава «Крама з цытатамі».
Арганізатары выстаўкі – Польскі інстытут у Менску, Нацыянальная бібліятэка Беларусі і праект «Крама з цытатамі» (Познань, Польшча).
Выстава ўяўляе сабой 30 цытат знакамітых палякаў у дызайнэрскім графічным афармленьні, што натуральным чынам дадае да іх літаратурнай каштоўнасьці вартасьць мастацкую. Аўтаркай і ўвасабляльніцай ідэі зьяўляецца дызайнэрка, фатографка і тэатразнаўца Дар’я Мельцажэвіч. Яна захапляецца літаратурай і стварае партрэты вядомых творцаў, а самыя цікавыя іх выказваньні разьмяшчае на прадметах штодзённага ўжытку. І такім чынам заахвочвае чытаць кнігі.
Дар’я Мельцажэвіч вучылася ў Мастацкім унівэрсытэце ў Познані, Вышэйшай школе прыкладной інфарматыкі і кіраваньня ў Варшаве, Унівэрсытэце імя Адама Міцкевіча ў Познані. Мастачка рэалізавала вялікую колькасьць разнастайных графічных і фатаграфічных праектаў, распрацоўвала дызайн кніжных вокладак, была мастацкім рэдактарам навуковага часопіса. Ляўрэатка мастацкіх узнагарод, неаднаразова прымала ўдзел у індывідуальных і калектыўных выставах у Польшчы і за мяжой.
Ідэяй, якой ад самага пачатку кіраваліся стваральнікі крамы, была культуратворчасьць. Заснавальнікі крамы спадзяюцца, што праект дае культуры больш чытачоў і робіць іх больш чулымі да слова. Таму галерэя складаецца, у асноўным, з літаратурных (але не выключна польскіх) цытат. На менскай выставе Вас чакаюць Ян Каханоўскі, Адам Міцкевіч, Генрык Сянкевіч, Марыя Канапніцкая, Марыя Складоўская-Кюры, Вітальд Гамбровіч, Бруна Шульц, Юльян Тувім, Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі, Станіслаў Лем, Эдвард Стахура і іншыя.
У Менску выстава суправаджаецца падборкай арыгінальных перакладаў польскай літаратуры. І гэта стварае прадстаўнічы агляд даробку беларускай перакладчыцкай школы, якая годна адказвае на выклік клясыкі і сучаснасьці польскай літаратуры.
Выстава будзе працаваць да 1 лютага 2019 году.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт