Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць адмяніць камісію за анлайн-куплю чыгуначных квіткоў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.11.2018 16:35
Такім чынам новаўвядзеньне будзе стымуляваць электронны продаж чыгуначных квіткоў.
Дызэль-цягнік сэрыі ДДБ1Дызэль-цягнік сэрыі ДДБ1Беларуская Чыгунка

У Беларусі могуць адмяніць камісію за анлайн-куплю чыгуначных квіткоў
Тарыф на куплю чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт прапануецца адмяніць. Праект пастановы Рады Міністраў, які прадугледжвае дадзенае зьмяненьне, вынесены на грамадзкае абмеркаваньне й разьмешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.
Згодна з праектам дакумента, з пераліку паслуг транспартных чыгуначных тэрміналаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, прапануецца выключыць паслугі па заказе і афармленьні білетаў праз інтэрнэт па банкаўскіх плацёжных картках.
У Беларускай чыгунцы растлумачылі: «Цяпер тарыф за афармленьне праязных дакумэнтаў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-клясы і міжрэгіянальных ліній складае Br0,11, за заказ і афармленьне праязнога дакумэнта праз інтэрнэт на праезд у гэтых жа цягніках – Br0,24. Пры адмене тарыфу агульны кошт праезду пры куплі квітка праз інтэрнэт будзе меншы, чым пры афармленьні ў касе». Такім чынам новаўвядзеньне будзе стымуляваць электронны продаж чыгуначных кіткоў.
https://nn.by/?c=ar&i=220119


Тарыф на куплю чыгуначных квіткоў праз інтэрнэт прапануецца адмяніць. Праект пастановы Рады Міністраў, які прадугледжвае дадзенае зьмяненьне, вынесены на грамадзкае абмеркаваньне й разьмешчаны на сайце Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю.

Паводле праекта дакумэнта, з пераліку паслуг транспартных чыгуначных тэрміналаў, тарыфы на якія рэгулююцца Міністэрствам антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю, прапануецца выключыць паслугі па заказе і афармленьні білетаў праз інтэрнэт па банкаўскіх плацёжных картках.

У Беларускай чыгунцы растлумачылі: «Цяпер тарыф за афармленьне праязных дакумэнтаў на праезд у цягніках рэгіянальных ліній бізнэс-клясы і міжрэгіянальных ліній складае Br0,11, за заказ і афармленьне праязнога дакумэнта праз інтэрнэт на праезд у гэтых жа цягніках – Br0,24. Пры адмене тарыфу агульны кошт праезду пры куплі квітка праз інтэрнэт будзе меншы, чым пры афармленьні ў касе».

Такім чынам новаўвядзеньне будзе стымуляваць электронны продаж чыгуначных квіткоў.

nn.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт