Натальля Качанава хоча амаладзіць Адміністрацыю кіраўніка Беларусі
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
09.11.2018 14:45
Агулам у сьпіс «пэрспэктыўных маладзёнаў» трапіла каля 800 чалавек, больш за 80% зь іх, гэта мужчыны.
Натальля Качанаваsb.by
Натальля Качанава хоча амаладзіць Адміністрацыю кіраўніка Беларусі
Паводле кіраўніцы ведамства, яна нацэленая на сур’ёзнае амаладжэньне структуры. Ужо створаная база зьвестак «пэрспэктыўных маладых людзей», якія маглі б працаваць у органах дзяржаўнай улады. Агулам у сьпіс «пэрспэктыўных маладзёнаў» трапіла каля 800 чалавек, больш за 80% зь іх, гэта мужчыны.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава ўжо пастанавіла, якія якасьці будуць улічваецца ў прэтэндэнтах.
«Гэта – адказнае стаўленьне да даручанай працы. Ён мусіць быць сумленны й прыстойны. І павінен умець працаваць з людзьмі, ставіцца да іх па-добраму», – адзначыла чыноўніца ў інтэрв’ю для тэлеканала ОНТ.
Сярэдні ўзрост кіраўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта перавышае 50 гадоў. Выключэньнем зьяўляецца намесьнік Натальлі Качанавай Максім Рыжанкоў, яму 46 гадоў.
паводле https://belsat.eu/news/natallya-kachanava-hocha-amaladzits-administratsyyu-kiraunika-belarusi/эж
Паводле кіраўніцы ведамства, яна нацэленая на сур’ёзнае амаладжэньне структуры. Ужо створаная база зьвестак «пэрспэктыўных маладых людзей», якія маглі б працаваць у органах дзяржаўнай улады. Агулам у сьпіс «пэрспэктыўных маладзёнаў» трапіла каля 800 чалавек, больш за 80% зь іх, гэта мужчыны.
Кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Натальля Качанава ўжо пастанавіла, якія якасьці будуць улічваецца ў прэтэндэнтах.
«Гэта – адказнае стаўленьне да даручанай працы. Ён мусіць быць сумленны й прыстойны. І павінен умець працаваць з людзьмі, ставіцца да іх па-добраму», – адзначыла чыноўніца ў інтэрв’ю для тэлеканала ОНТ.
Сярэдні ўзрост кіраўнікоў адміністрацыі прэзыдэнта перавышае 50 гадоў. Выключэньнем зьяўляецца намесьнік Натальлі Качанавай Максім Рыжанкоў, яму 46 гадоў.
паводле belsat.eu/эж