Logo Polskiego Radia
Print

На МАЗе работнікаў прымушаюць браць выходныя за свой кошт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2018 08:31
Людзі кажуць, што іх папрасілі напісаць на гэтыя дні заявы «за свой кошт», але ніякіх папер і загадаў не давалі.
Сядзельны цягач МАЗ-6440Сядзельны цягач МАЗ-6440commons.wikimedia.org/Gruszecki/CC BY-SA 3.0

На МАЗе работнікаў прымушаюць браць выходныя за свой кошт
На МАЗе асобных работнікаў прымушаюць браць выходныя за свой кошт. Пра такую зьяву распавялі TUT.by некаторыя супрацоўнікі прадпрыемства. Як высьветлілася, у лістападзе дзьве суботы будуць працоўныя – 10-га і 24-га. Гэта зьвязана з тым, што ў студзені завод пойдзе на канікулы.
Людзі кажуць, што іх папрасілі напісаць на гэтыя дні заявы «за свой кошт», але ніякіх папер і загадаў не давалі. Таксама супрацоўнікі сьцьвярджаюць, што быццам ім пагражалі нават непадпісаньнем кантракту ў выпадку адмовы.
На прадпрыемстве журналістам патлумачылі, што сапраўды прапаноўвалі людзям узяць адпачынкі, але гэта тычыцца тых, хто не мае дастатковай занятасьці. Калі ж чалавек «прыходзіць і проста адседжваецца», яго просяць напісаць заяву. Кіраўніцтва не адмаўляе, што чалавек можа адмовіцца падпісваць заяву – і тады яму дадуць працу на суботу.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт