Беларусь абмяркоўвае супрацу з кампаніяй Ford
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
07.11.2018 11:09
Кампанія Ford гатовая пазнаёміцца з прамысловымі й тэхналягічнымі магчымасьцямі каапэрацыі.
Ford Fusion 2013 году. Фота: Wikipediawikimedia commons/IFCAR - Own work/ public domain
Дырэктар Беларускага інавацыйнага фонду Дзьмітрый Калінін 6 лістапада сустрэўся з афіцыйным прадстаўніком Ford у Анкары (Турэцкая Рэспубліка) Алі Аталаем. Аб гэтым паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Турцыі.
„На сустрэчы былі абмеркаваны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва, перш за ўсё ў сфэры прамысловай і тэхналягічнай каапэрацыі ў галіне сучаснага машынабудаваньня”, - расказалі ў пасольстве.
Прадстаўнік кампаніі прыняў запрашэньне й пацьвердзіў жаданьне кампаніі Ford у рамках афіцыйнай дэлегацыі наведаць Беларусь для больш падрабязнага азнаямленьня з прамысловым і эканамічным патэнцыялам краіны.
belta.by/аз