Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі пройдзе «Месяц польскай літаратуры»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.11.2018 17:25
Адмысловую літаратурную акцыю ладзіць Польскі інстытут у Менску.
Foto: www.instpol.by

Месяц польскай літаратуры» пройдзе ў беларускай сталіцы з 9 па 28 лістапада.

У Польскім Інстытут у Менску гэтую акцыю ўжо назвалі літаратурным лістападам. Удзел у праграме адкрыты на ўсіх аматараў прыгожага слова ў Беларусі.

У рамках «Месяца польскай літаратуры» адбудзецца шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзэнтацыі кніг і сустрэчы з польскімі пісьменьнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, літаратурна-мастацкая выстава і літаратурна-музычны праект.

Адкрыцьцё «Месяца польскай літаратуры» адбудзецца 9 лістапада навукова-літаратурнай прэзэнтацыяй перакладу другой часткі знакамітай «Менскай трылёгіі» Сяргея Пясецкага «Гляну я ў аконца» з удзелам польскіх і беларускіх дасьледчыкаў жыцьця і творчасьці С. Пясецкага і перакладчыкаў. Мерапрыемства пройдзе ў музэі «Дом Ваньковічаў».

У праграме «Месяца» таксама заплянаваныя літаратурна-мастацкая выставы «КРАМА З ЦЫТАТАМІ», прэзэнтацыя беларускага перакладу рамана «Cонька» польскага пісьменьнік Ігната Карповіча, выступ польскага пісьменьніка Анджэя Стасюка з украінскім этна-рок гуртом «Гайдамакі» з прэзэнтацыяй альбома, натхнёнага творчасьцю Адама Міцкевіча, а таксама акцыя акцыі CZYTAJ PL / ЧЫТАЙ ПА-ПОЛЬСКУ.

Месяц Месяц польскай літаратуры» завершыцца 28 лістапада

Паводле Будзьма/Польскі інстытут у Менску/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт