Беларускі ўрад паабяцаў не раскулачваць бізнэс
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
05.11.2018 17:45
Так у Менску пачаўся міжнародны эканамічны форум «Беларусь у дзівосным новым сьвеце».
www.sklep.biznestube.pl
Адсутнасьць сюрпрызаў – лепшае, што можа прапанаваць дзяржава бізнэсу, заявіў 5 лістапада першы віцэ-прэмʼер Беларусі Аляксандр Турчын, адкрываючы Шосты міжнародны Кастрычніцкі эканамічны форум (KEF) «Беларусь у дзівосным новым сьвеце».
«У Беларусі магчымая эвалюцыя без рэвалюцый, – падкрэсьліў чыноўнік. – Лепшы курс – прадказальны. Для бізнэсу няма нічога лепшага за стабільнасьць».
Службоўца адзначыў, што частка крокаў насустрач бізнэсу дзяржава ўжо зроблена. «Самы яскравы прыклад – дэкрэт №8, у найбліжэйшы час выйдзем на адмену сумнавядомага 488 указа, рыхтуецца яшчэ шэраг крокаў па дэкрыміналізацыі бізнэс-рашэньняў», – адзначыў віцэ-прэмʼер.
«У нас няма жаданьня караць і раскулачваць бізнэс», – запэўніў Турчын.
Паводле Наша Ніва/юл