Logo Polskiego Radia
Print

Кіраўніцтва БСДГ можа зьмяніцца на другой сэсіі зьезда 3 лістапада

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 02.11.2018 14:41
Верагодна, на пасаду старшыні партыі могуць вылучацца чатыры-шэсьць чалавек.
Photo: ulleo/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўніцтва БСДГ можа зьмяніцца на другой сэсіі зьезда 3 лістапада
Верагодна на пасаду старшыні партыі могуць вылучацца чатыры-шэсьць чалавек.
Другая сэсія зьезда партыі „Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада” (БСДГ) адбудзецца 3 лістапада, паведаміў яе лідар Станіслаў Шушкевіч.
Плянуецца, што на другой сэсіі будзе абрана новае кіраўніцтва партыі. На першай сэсіі, якая адбылася 9 верасьня, выбары кіраўніцтва былі перанесены ў сувязі з адсутнасьцю Шушкевіча па хваробе. Цяпер у партыі шэсьць намесьнікаў старшыні.
Падчас першай сэсіі зьезда адзін з намесьнікаў Сяргей Чэрачэнь заявіў аб жаданьні заняць пасаду старшыні. Пры гэтым у размове з журналістамі ён адзначыў, што на пасаду старшыні партыі могуць вылучацца яшчэ чатыры-шэсьць чалавек.
На першай сэсіі зьезда Шушкевіч зьвярнуўся да дэлегатаў па тэлефоннай сувязі. Ён выказаў упэўненасьць, што новае кіраўніцтва партыі будзе абрана дэмакратычным шляхам.
Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада была зарэгістраваная ў 1996 годзе. З 1998 года яе ўзначальвае Станіслаў Шушкевіч — старшыня Вярхоўнага савета Беларусі 12-га скліканьня ў 1991—1994 гадах.
belapan.by/racyja.com/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт