Стала вядомае месца Беларусі ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
02.11.2018 08:38
Асноўнымі праблемамі Беларусі ў гэтай сфэры застаюцца блякіроўка палітычнай, маніпуляцыі ў анлайн-дыскусіях з боку праўладных камэнтатараў і г.д.
StartupStockPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain
Стала вядомае месца Беларусі ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту
Беларусь захавала 64-е месца ў рэйтынгу свабоды інтэрнэту ў сьвеце: краіна лічыцца «несвабоднай». Для параўнаньня, у Расеі 67-е месца, ва Ўкраіны – 45-е. Такія вынікі дасьледаваньня Freedom of the Net, якое падрыхтавала арганізацыя Freedom House. Краіны ацэньвалі паводле магчымасьцей доступу да інтэрнэту, магчымасьці выказваць праз яго меркаваньні і па канфідэнцыйнасьці.
Асноўнымі праблемамі Беларусі ў гэтай сфэры застаюцца блякіроўка палітычнай, сацыяльнай і рэлігійнай інфармацыі, маніпуляцыі ў анлайн-дыскусіях з боку праўладных камэнтатараў, затрыманьні і ціск на блёгераў і актыўных карыстальнікаў сеціва. Таксама адзначаецца ўзмацненьне законаў, нагляд і цэнзура, абмежаваньне ананімнасьці.
Freedom House – гэта няўрадавая арганізацыя, якая дасьледуе стан палітычных і грамадзянскіх свабод. Свае рэйтынгі яна складае на падставе апытаньняў экспэртаў і ў адпаведнасьці з апублікаванай мэтадалёгіяй.
https://euroradio.fm/u-reytyngu-svabody-internetu-belarus-zastalasya-na-64-m-mescyэж

euroradio.fm/yэж