Logo Polskiego Radia
Print

У Горадні затрымалі маці, якая выкінула мёртвае немаўля ў сьметніцу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.11.2018 13:09
Міліцыя ўстанавіла асобу меркаванай парадзіхі: гэта раней не судзімая 34-гадовая жыхарка Горадні.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Горадні затрымалі маці, якая выкінула мёртвае немаўля ў сьметніцу
01 лістапад 2018, 13:40
Месца, дзе было знойдзена цела немаўляці
Месца, дзе было знойдзена цела немаўляці
Падзяліцца
Глядзець камэнтары
Друкаваць
31 кастрычніка сьледчыя затрымалі маці нованароджанага дзіцяці, цела якога 9 кастрычніка знайшлі ў сьмецьцевым баку ў Горадні, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.
Міліцыя ўстанавіла асобу меркаванай парадзіхі: гэта раней не судзімая 34-гадовая жыхарка Горадні. Яе мацярынства пацьвердзілася па выніках дасьледаваньня ДНК.
31 кастрычніка жанчына была затрыманая. Сьледчыя працуюць з падазраванай, высьвятляюць матывы і мэты яе ўчынку.
Ілюстрацыйнае фота
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Горадні ў сьметніцы знайшлі мёртвае немаўля
Экспэрты працягваюць судова-мэдыцынскую экспэртызу для ўстанаўленьня прычын сьмерці дзіцяці.
Пасьля таго, як было знойдзенае цела нованароджанага, Сьледчы камітэт па Горадзенскай вобласьці завёў крымінальную справу па арт.144 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці».

31 кастрычніка сьледчыя затрымалі маці нованароджанага дзіцяці, цела якога 9 кастрычніка знайшлі ў сьмецьцевым баку ў Горадні, паведамляе прэс-служба Сьледчага камітэту.

Міліцыя ўстанавіла асобу меркаванай парадзіхі: гэта раней не судзімая 34-гадовая жыхарка Горадні. Яе мацярынства пацьвердзілася па выніках дасьледаваньня ДНК.
31 кастрычніка жанчына была затрыманая. Сьледчыя працуюць з падазраванай, высьвятляюць матывы й мэты яе ўчынку.

Экспэрты працягваюць судова-мэдыцынскую экспэртызу для ўстанаўленьня прычын сьмерці дзіцяці.

Пасьля таго, як было знойдзенае цела нованароджанага, Сьледчы камітэт па Горадзенскай вобласьці завёў крымінальную справу па артыкулу 144 Крымінальнага кодэксу Беларусі «Прычыненьне сьмерці па неасьцярожнасьці».

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт