Беларусь і Расея прадаўжаюць перагаворы аб цане на газ пасьля 2019 году
Пра канкрэтныя магчымыя цэнавыя парамэтры на газ пакуль бакі не гавораць.
Беларусь і Расея прадаўжаюць перагаворы аб цане на газ пасьля 2019 году й да фарміраваньня агульнага рынку газу ў ЭАЭС з 1 студзеня 2025 году. Аб гэтым журналістам паведаміў міністар энэргетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч.
„Перагаворы вядуцца. З улікам дасягнутых дамоўленасьцей неабходна да 1 ліпеня 2019 году падрыхтаваць адпаведны праект міжнароднага дагавора аб унясеньні зьмяненьняў у цэнавае пагадненьне, якое павінна прадугледжваць падыходы па фарміраваньні цаны на газ з 1 студзеня 2020 году да стварэньня агульнага рынку газу”, - сказаў міністар.
Паводле яго слоў, створана адпаведная рабочая група на ўзроўні міністэрстваў энэргетыкі Беларусі й Расеі. Гэта група прадаўжае работу й да 1 студзеня 2019 году павінна падрыхтаваць адпаведныя прапановы. Канкрэтныя магчымыя цэнавыя парамэтры на газ міністар не агучыў. „Пакуль гэта прадмет абмеркаваньня”, - заявіў ён.
Што датычыцца агульнага рынку газу ў ЭАЭС, які павінен пачаць працаваць з 1 студзеня 2025 году, перагаворы наконт гэтага таксама прадаўжаюцца. „Практычна падрыхтаваны праект праграмы па фарміраваньні рынку газу. Засталося адно пытаньне - падыходы па фарміраваньні тарыфаў на транспарціроўку газу. Гэта працэс перагавораў”, - сказаў Віктар Каранкевіч.
„Падыходы па фарміраваньні рынку газу вызначаны. Цяпер працуюць і адпаведныя камітэты, падкамітэты па фармуляваньні неабходных дакумэнтаў. Вядзецца работа ў адпаведнасьці з графікам па стварэньні рынку газу з 1 студзеня 2025 году”, - дадаў міністар.
belta.by/аз