Беларусы змогуць расплачвацца ў крамах з дапамогай ID-карты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        25.10.2018 13:51
                    
                                 
                
                
                    Нацыянальныя ID-карты павінны замяніць пашпарт і стаць адзіным дакумэнтам, які пацьвярджае асобу.
                
                
                    
                        
pixabay.com/Public Domain CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
У беларускія ідэнтыфікацыйныя карткі плянуецца ўкараніць плацёжны сэрвіс, дзякуючы якому беларусы змогуць выкарыстоўваць ID-карты пры разьліках у аб'ектах гандлю. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Дзьмітрый Калечыц на форуме «БанкИТʼ2018» у Менску.
Нацыянальныя ID-карты яшчэ толькі рыхтуюцца да выпуску, які, дарэчы, быў перанесены на 2020 год. Яны павінны замяніць пашпарт і стаць адзіным дакумэнтам, які пацьвярджае асобу.
Паводле словаў Дзьмітрыя Калечыца, прапануецца ўкараніць у іх плацёжны сэрвіс на базе плацёжнага прыкладаньня «Белкарт».
На дадзены момант пытаньне ўкараненьня плацёжнага сэрвісу ў ID-карту прапрацоўваецца з удзелам банкаў.
У беларускія ідэнтыфікацыйныя карткі плянуецца ўкараніць плацёжны сэрвіс, дзякуючы якому беларусы змогуць выкарыстоўваць ID-карты пры разьліках у аб'ектах гандлю. Пра гэта паведаміў намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Дзьмітрый Калечыц на форуме «БанкИТʼ2018» у Менску.
Нацыянальныя ID-карты яшчэ толькі рыхтуюцца да выпуску, які, дарэчы, быў перанесены на 2020 год. Яны павінны замяніць пашпарт і стаць адзіным дакумэнтам, які пацьвярджае асобу.
Паводле словаў Дзьмітрыя Калечыца, прапануецца ўкараніць у іх плацёжны сэрвіс на базе плацёжнага прыкладаньня «Белкарт».На дадзены момант пытаньне ўкараненьня плацёжнага сэрвісу ў ID-карту прапрацоўваецца з удзелам банкаў.
тэлеграф/вс