Logo Polskiego Radia
Print

Выстава пра польскую архітэктуру адчыніцца ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.10.2018 13:29
  • Выстава пра польскую архітэктуру адчыніцца ў Менску.mp3
«Вечнасьць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай» - вэрнісаж выставы пройдзе 30 лістапада.

/

30 лістапада 2018 г. а 17-й гадзіне ў мастацкай галерэі «Ўнівэрсытэт культуры» адбудзецца вэрнісаж выставы «Вечнасьць і момант. 1918-1939 – Польшча моцная архітэктурай», якая падрыхтавана Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, Фондам «Цэнтар Архітэктуры» і Польскім Інстытутам у Менску.
Назва выставы «Вечнасьць і момант» натхнёная прамовай Леха Немаеўскага (1894-1952), вядомага польскага архітэктара, прапагандыста мадэрнізму, а таксама пільнага дасьледчыка польскай старажытнай архітэктуры. Словы Немаеўскага трапна акрэсьліваюць патэнцыял і стабільнасьць незалежнай Другой Польскай Рэспублікі, а таксама той кароткі пэрыяд, калі ўвасаблялася амбіцыйнае бачаньне сучаснай, дынамічнай дзяржавы.
Высокая плянка польскай архітэктуры пэрыяду 1918-1939 – гэта ня толькі інавацыйныя, высокатэхналягічныя будынкі, але і ўнікальная рэклямная стратэгія, якая выкарыстоўвала макеты, фотаздымкі і фотамантаж.
Выбар аб’ектаў, прадстаўленых на выставе, зьяўляецца падсумаваньнем спосабаў прэзэнтацыі дзяржавы, адроджанай пасьля 123 гадоў няволі, з гледзішча мадэрнісцкай архітэктуры. Бо нельга казаць аб архітэктуры міжваеннага дваццацігодзьдзя без яе фатаграфічнай дакумэнтацыі, выкананай найлепшымі польскімі фатографамі.
Будаўнічае мастацтва не існуе без урбаністыкі, а добрая ўрбаністыка – гэта, у сваю чаргу, сучасная эканоміка. Сабраныя ў экспазыцыі прыклады толькі ў некаторай ступені даюць уяўленьне пра архітэктурную тапаграфію Другой Польскай Рэспублікі, і гэта ўсяго некалькі кропак на густа запоўненай архімапе. Уверцюра да сымфоніі наватарскіх ідэй і пасьпяхова рэалізаваных далёкасяжных плянаў.

Польскі інстытут/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт