Logo Polskiego Radia
Print

Менскія ўлады дазволілі шэсьце на Дзяды

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.10.2018 15:58
Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

28 кастрычніка (нядзеля) 2018 году адбудуцца мэмарыяльныя шэсьце й мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў Дзяды. Атрыманы дазвол Менгарвыканкама й аблвыканкама.

Збор удзельнікаў а 11.30 каля гадзіньнікавага завода (станцыя мэтро «Парк Чалюскінцаў»). Пачатак шэсьця а 12.00. Шэсьце пройдзе па праспэкту Незалежнасьці – вуліцы Каліноўскага – вуліцы Гамарніка – вуліцы Мірашнічэнкі. З 15.00 да 17.00 – мэмарыяльны мітынг на тэрыторыі мэмарыялу ў Курапатах.

Мерапрыемства арганізоўвае Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя БНФ.

радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт