Суд абвесьціць прысуд тром фігурантам «справы Коржыча» 5 лістапада
Менскі абласны суд абвесьціць прысуд па справе аб сьмерці радавога Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Печах 5 лістапада. Учора абвінавачаныя Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжевіч выступілі з апошнім словам.
Дзяржаўны абвінаваўца запрасіў для сяржантаў з роты, дзе служыў загінулы, 6, 7 і 9 гадоў пазбаўленьня волі. Яны абвінавачваюцца ў атрыманьні хабару, перавышэньні службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да цяжкіх наступстваў, а адзін – у крадзяжы.
Адвакаты і абвінавачаныя выступілі з апошнім словам. Яўген Бараноўскі прызнаў віну і заявіў, што не даводзіў Аляксандра Коржыча да самагубства. «І грошы ён мне не перадаваў«, – дадаў ён.
Ягор Скуратовіч папрасіў суд вынесьці справядлівы прысуд і прынёс прабачэньні пацярпелым. Па словах салдата, ён усьведамляе сваю віну, але толькі ў тым, што зьдзяйсьняў, а не таго, што яму «прыпісваюць». «Мне падалося, што гэта высьветлілася падчас працэсу», – адзначыў ён.
Антон Вяжэвіч таксама папрасіў прабачэньня перад пацярпелымі і прынёс спачуваньні Сьвятлане Коржыч, якая страціла сына. «Я ўсьвядоміў сваю віну і каюся», – сказаў на заканчэньне ён.
Менскі абласны суд абвесьціць прысуд па справе аб сьмерці радавога Аляксандра Коржыча ў навучальным цэнтры ў Пячах 5 лістапада. Учора абвінавачаныя Яўген Бараноўскі, Ягор Скуратовіч і Антон Вяжевіч выступілі з апошнім словам.

Тэлеграф/ав