Logo Polskiego Radia
Print

Зуброў у Беларусі стала болей

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.10.2018 14:11
Зьявіліся таксама праблемы зь ежай і генэтыкай.
Паказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZПаказны запаведнік зуброў у Нацыянальным Белавескім парку. Photo: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZPhoto: Anna Zadrożna/Sekcja Białoruska PRdZ

Зуброў у Беларусі стала болей
Зьявіліся таксама праблемы зь ежай і генэтыкай.
Цяпер у Беларусі каля 1600 зуброў — але папуляцыя яшчэ не адноўленая ў дзікай прыродзе. Каб разабрацца з праблемамі зуброў, кажа навуковец, трэба мяняць праўныя акты.
Як паведамляе газэта „СБ. Беларусь сегодня”, доктар біялягічных навук Міхаіл Нікіфараў расказаў аб праблемах зуброў на навукова-практычнай канфэрэнцыі ў праблемах аховы жывёльнага сьвету ў Беларусі, якая праходзіла ў НПЦ біярэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук.
Колькасьць зуброў у Беларусі вырасла да цяперашніх 1600 з нуля — у час Першай усясьветнай вайны й немцы, і мясцовыя забівалі апошніх зуброў на мяса. Задача нарошчваньня колькасьці зуброў да „аптымальнай” (неабходнай для захаваньня й падтрыманьня віду), пастаўленая 20 гадоў таму, выкананая. Але казаць, што зуброў „вярнулі ў прыроду”, нельга: ёсьць толькі „мікрапапуляцыі” ў асобных месцах.
Нікіфараў назваў некалькі праблем беларускіх зуброў.
Па-першае, каб пракарміць зуброў, ужо не хапае „экалягічнай ёмістасьці”, у выніку зубры цяпер нярэдка „атакуюць” сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, што выклікае канфлікты.
Апрача таго, празь вялікую шчыльнасьць папуляцыяў зуброў уключаюцца прыродныя мэханізмы рэгуляваньня колькасьці: зубры становяцца ўразьлівымі да хваробаў, павялічваецца сьмяротнасьць і зьніжаецца нараджальнасьць. Розныя папуляцыі зуброў у Беларусі ізаляваныя, не перакрыжоўваюцца, таму не ідзе біялягічнага разьвіцьця.
У Беларусі таксама няма навукова-сэлекцыйнага цэнтра, гадавальніка, дзе можна было б праводзіць ацэнку генэтычнага статусу, весьці мэтанакіраваную сэлекцыю зуброў, забясьпечваць размнажэньне з аптымальным генафондам.
Выйсьці на новы этап вяртаньня зуброў у беларускую прыроду можна, мяркуе Нікіфараў, толькі скарэктараваўшы шэраг нарматыўна-праўных актаў.
svaboda.org/аз

Цяпер у Беларусі каля 1600 зуброў — але папуляцыя яшчэ не адноўленая ў дзікай прыродзе. Каб разабрацца з праблемамі зуброў, кажа навуковец, трэба мяняць праўныя акты.

Як паведамляе газэта „СБ. Беларусь сегодня”, доктар біялягічных навук Міхаіл Нікіфараў расказаў аб праблемах зуброў на навукова-практычнай канфэрэнцыі ў праблемах аховы жывёльнага сьвету ў Беларусі, якая праходзіла ў НПЦ біярэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук.

Колькасьць зуброў у Беларусі вырасла да цяперашніх 1600 з нуля — у час Першай усясьветнай вайны й немцы, і мясцовыя забівалі апошніх зуброў на мяса. Задача нарошчваньня колькасьці зуброў да „аптымальнай” (неабходнай для захаваньня й падтрыманьня віду), пастаўленая 20 гадоў таму, выкананая. Але казаць, што зуброў „вярнулі ў прыроду”, нельга: ёсьць толькі „мікрапапуляцыі” ў асобных месцах.

Нікіфараў назваў некалькі праблем беларускіх зуброў. Па-першае, каб пракарміць зуброў, ужо не хапае „экалягічнай ёмістасьці”, у выніку зубры цяпер нярэдка „атакуюць” сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі, што выклікае канфлікты.

Апрача таго, празь вялікую шчыльнасьць папуляцыяў зуброў уключаюцца прыродныя мэханізмы рэгуляваньня колькасьці: зубры становяцца ўразьлівымі да хваробаў, павялічваецца сьмяротнасьць і зьніжаецца нараджальнасьць. Розныя папуляцыі зуброў у Беларусі ізаляваныя, не перакрыжоўваюцца, таму не ідзе біялягічнага разьвіцьця.

У Беларусі таксама няма навукова-сэлекцыйнага цэнтра, гадавальніка, дзе можна было б праводзіць ацэнку генэтычнага статусу, весьці мэтанакіраваную сэлекцыю зуброў, забясьпечваць размнажэньне з аптымальным генафондам.

Выйсьці на новы этап вяртаньня зуброў у беларускую прыроду можна, мяркуе Нікіфараў, толькі скарэктараваўшы шэраг нарматыўна-праўных актаў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт