Беларусь і Чарнагорыя плянуюць спрасьціць узаемныя паездкі грамадзян
Заключыць пагадненьне аб унясеньні зьменаў у дзейнае пагадненьне плянуецца шляхам абмену нотамі.
Беларусь і Чарнагорыя плянуюць спрасьціць узаемныя паездкі грамадзян. Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзыдэнта, на гэта накіраваны адпаведны ўказ № 413 „Аб заключэньні міжнароднага дагавора”, які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
З 2009 году паміж Беларусьсю й Чарнагорыяй дзейнічае міжурадавае пагадненьне, якое прадугледжвае бязьвізавы ўезд, выезд і знаходжаньне грамадзян аднаго боку на тэрыторыі іншай тэрмінам да 30 дзён.
„Цяпер насьпела неабходнасьць актуалізацыі палажэньняў гэтага пагадненьня з мэтай спрашчэньня ўзаемных паездак грамадзян, — гаворыцца ў паведамленьні. — Мяркуецца адмова ад афармленьня дакумэнтаў, якія пацьвярджаюць мэту такіх паездак (турыстычнага ваўчара, запрашэньня, мэдыцынскай даведкі)”.
Заключыць пагадненьне аб унясеньні зьменаў у дзейнае пагадненьне плянуецца шляхам абмену нотамі. Указам ухвалены адпаведны дакумэнт беларускага боку. Міністэрству замежных спраў даручана ажыцьцявіць неабходныя працэдуры па заключэньні пагадненьня.
belapan.by/аз
Беларусь і Чарнагорыя плянуюць спрасьціць узаемныя паездкі грамадзян. Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзыдэнта, на гэта накіраваны адпаведны ўказ № 413 „Аб заключэньні міжнароднага дагавора”, які падпісаў Аляксандaр Лукашэнка.