Logo Polskiego Radia
Print

Прысуд камандзірам Аляксандра Коржыча вынесуць 19 кастрычніка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.10.2018 14:16
Пракурор просіць пакараць старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку 6 гадамі пазбаўленьня волі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Прысуд камандзірам Аляксандра Коржыча вынесуць 19 кастрычніка
Пракурор просіць пакараць старшага лейтэнанта Паўла Сукавенку 6 гадамі пазбаўленьня волі.
Прысуд у справе старшага лейтэнанта Паўла Сукавенкі й прапаршчыка Артура Вірбала вынесуць 19 кастрычніка ў 14.30. Пра гэта стала вядома на паседжаньні 17 кастрычніка, на якім падсудныя выступілі з апошнім словам.
Працэс у справе Паўла Сукавенкі й Артура Вірбала пачаўся 1 кастрычніка, яго разглядае Менскі абласны суд. Абодва падсудныя камандавалі ротай, у якой служыў Аляксандар Коржыч. Сукавенка зьяўляецца адзіным афіцэрам, якога судзяць пасьля сьмерці Коржыча. Непасрэдна на працэсе па факце сьмерці салдата ён выступаў у якасьці сьведкі.
Сукавенку й Вірбала абвінавачваюць у перавышэньні ўлады, альбо ў бязьдзеяньні ўлады паводле частак 1 і 2 артыкулу 455 Крымінальнага кодэксу. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны неаднаразова білі падначаленых ім сяржантаў, а таксама вымагалі ў іх прадукты харчаваньня й цыгарэты. Акрамя гэтага, Сукавенку абвінавачваюць у прысваеньні часткі грашовых сродкаў, якія ён павінен быў выдаваць падначаленым салдатам і сяржантам.
Сваю віну Артур Вірбал прызнаў цалкам, Павал Сукавенка адмаўляе, што ягоныя дзеяньні былі накіраваныя на замацаваньне ўласнага аўтарытэту й прыніжэньне падначаленых.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт