Акцыя Моладзі БНФ “Білет у той сьвет” працягнулася некалькі сэкунд
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
16.10.2018 15:38
Трох маладых людзей пільнавалі паўтара дзясятка супрацоўнікаў міліцыі.
screen euroradio.fm
Акцыя "Моладзі БНФ" у Менску каля будынка Міністэрства абароны працягвалася некалькі сэкунд, актывістаў затрымалі. Трох маладых людзей пільнавалі паўтара дзясятка людзей у цывільным, некалькі міліцыянераў у форме і вайсковая камэндатура. Затрыманых павезьлі ў Цэнтральны РУУС.
Кіраўнік "Моладзі БНФ" Дзяніс Мандзік пасьпеў сказаць СМІ : "Хацелі людзям паказаць усю праўду беларускага войска. Што людзі, калі ідуць за вось такім білетам, чырвонага колеру, як колер крыві, яны атрымоўваюць білет на той сьвет. Насамрэч так і атрымоўваецца. Таксама мы вынесьлі некалькі фотаздымкаў апошніх загінулых салдат. Такіх, як Коржыч...".
euroradio.fm/яс