Беларусь апусьцілася на 49-е месца ў рэйтынгу эфэктыўнасьці мэдыцыны
Польшча за год апусьцілася ў рэйтынгу кампаніі Bloomberg на 6 пазыцый і займае 24-е месца.
У абноўленым рэйтынгу эфэктыўнасьці сыстэм аховы здароўя, які рыхтуе кампанія Bloomberg, Беларусь апусьцілася на адну пазыцыю й заняла 49-е месца з 56 краін.
Рэйтынг складаецца аналітыкамі агенцтва Bloomberg на падставе зьвестак Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Сусьветнага банка. Аснова рэйтынгу — тры ключавых паказчыкі, якія вызначаюць эфэктыўнасьць сыстэмы аховы здароўя краіны: сярэдняя чаканая працягласьць жыцьця пры нараджэньні, дзяржаўныя выдаткі на ахову здароўя ў выглядзе працэнта ад ВУП на душу насельніцтва, кошт мэдыцынскіх паслуг у пераліку на душу насельніцтва.
Цяперашняе дасьледаваньне ахоплівала 56 дзяржаў з насельніцтвам больш за 5 мільёнаў чалавек, ВУП звыш 5 тысяч даляраў на чалавека за год і сярэдняй працягласьцю жыцьця звыш 70 гадоў, па якіх маюцца дакладныя статыстычныя дадзеныя па ўсіх сямі паказчыках.
Паводле рэйтынгу, сярэдняя працягласьць жыцьця беларусаў — 73,6 году, а мэдыцынскія выдаткі на душу насельніцтва складаюць 352 даляры, што складае 6,1% ад ВУП. Першыя тры месцы рэйтынгу нязьменна займаюць Ганконг, Сынгапур і Гішпанія. Чаканая працягласьць жыцьця ў гэтых краінах — не меншая за 82,8 году, кошт мэдыцынскіх паслуг у пераліку на душу насельніцтва не вышэйшы за 2.350 даляраў.
Расея, якая ў рэйтынгу 2016 года займала апошнюю пазыцыю, паднялася на два месцы й займае 53-ю прыступку. Зараз апошнія тры пазыцыі займаюць ЗША, Азэрбайджан, Балгарыя. Польшча за год апусьцілася на 6 пазыцый і займае 24-е месца. Сярэдні расход на душу насельніцтва — 797 даляраў. Казахстан падняўся на адзін радок і займае 44-е месца.
belapan.by/racyja.com/аз
У абноўленым рэйтынгу эфэктыўнасьці сыстэм аховы здароўя, які рыхтуе кампанія Bloomberg, Беларусь апусьцілася на адну пазыцыю й заняла 49-е месца з 56 краін.
Рэйтынг складаецца аналітыкамі агенцтва Bloomberg на падставе зьвестак Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Сусьветнага банка.
Аснова рэйтынгу — тры ключавых паказчыкі, якія вызначаюць эфэктыўнасьць сыстэмы аховы здароўя краіны: сярэдняя чаканая працягласьць жыцьця пры нараджэньні, дзяржаўныя выдаткі на ахову здароўя ў выглядзе працэнта ад ВУП на душу насельніцтва, кошт мэдыцынскіх паслуг у пераліку на душу насельніцтва.