Logo Polskiego Radia
Print

У недалёкай будучыні мультыкоптэры будуць прыносіць пошту

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 09.10.2018 10:31
Зараз прапрацоўваюцца заканадаўчыя і арганізацыйныя аспэкты практычнага прымяненьня такіх апаратаў.
pixabay.com

Пра гэта ў інтэрвію «Сельскай газэце» распавёў генэральны дырэктар РУП «Белпошта» Уладзімір Матусевіч.

«На выставе «Tibo 2018» мы прадэманстравалі мультыкоптэр, які здольны дастаўляць пошту. Зараз прапрацоўваем усе заканадаўчыя і арганізацыйныя аспэкты практычнага прымяненьня такіх апаратаў. Пакуль можна казаць пра пэрспэктыву, кропкавыя праекты», – адзначыў Уладзімір Матусевіч.

Апараты могуць выкарыстоўвацца для дастаўкі пошты й друкаваных СМІ ў аддаленыя і цяжкадаступныя населеныя пункты, а таксама для арганізацыі максымальна хуткай дастаўкі падчас надзвычайных, няштатных сытуацый.

«Масавае выкарыстаньне іх сёньня з эканамічнага пункту гледжаньня неабгрунтавана. У той жа час, улічваючы хуткае разьвіцьцё новых фарматаў дастаўкі, мяркую, што ўжо ў сярэднетэрміновай пэрспэктыве ў такіх апаратаў знойдзецца будучыня», – дадаў Матусевіч.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт