Маці асуджаных за наркотыкі зладзілі міні-галадоўку пад Валадаркай
Жанчыны правялі два дні без ежы пад сьценамі менскага СІЗА, пасьля чаго спынілі галадаць.
Распачала галадоўку мянчанка Марына Мацулевіч. Яе сын атрымаў 13 гадоў па «антынаркатычным» артыкуле 328. «У суботу я прыехала ў СІЗА забраць рэчы сына. Яго хутка перавядуць у калёнію, частку рэчаў туды браць нельга… Ну і на эмоцыях вырашыла абвесьціць галадоўку. Села з тымі рэчамі пад Валадаркай. Напісала ў фэйсбуку. Пабачыўшы допіс, прыехалі людзі, прывезьлі мне цёплых рэчаў», — кажа Мацулевіч.
Ноч з суботы на нядзелю жанчына правяла пад сьценамі СІЗА. У нядзелю да яе далучылася Натальля Старавойт з Горадні, вырашыла падтрымаць сяброўку па няшчасьці. Сын Старавойт таксама сядзіць за наркотыкі.
Уначы ў нядзелю пачаўся дождж, таму жанчыны зьезьдзілі дадому пераночыць. Раніцай у панядзелак, 8 кастрычніка, Марына Мацулевіч вярнулася пад Валадарку. Кажа, яшчэ галадае, але «пасьля абеду» спыніць свой пратэст. Старавойт ужо спыніла галадоўку, яна правяла без ежы суткі.
Мацулевіч упэўненая — яе крок прыцягнуў трохі ўвагі. Гэтага дастаткова. Неўзабаве яе сына мусяць вызваліць, перакананая жанчына. «У артыкуле 328 ёсьць дадатак, што калі асоба супрацоўнічае са сьледзтвам, то пазбаўляецца крымінальнай адказнасьці. Мой сын выконваў усе патрабаваньні сьледчых, пайшоў на кантакт, таму, я ўпэўненая, яго неўзабаве адпусьцяць. Спадзяюся, пракуратура разьбярэцца, — кажа Мацулевіч. — А галадоўка эфэктыўная была, таму, што пра гэта пачалі пісаць журналісты. Далей галадаць сэнсу няма, навошта псаваць здароўе?».

Наша Ніва/ав