Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядома, колькі ў суткі выдаткоўваюць замежныя турысты ў Менску

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 05.10.2018 13:51
За студзень – ліпень 2018 года экспарт турыстычных паслуг у сталіцы склаў 68,5 млн даляраў.
Менск, зіма 2017/2018 г.г.Менск, зіма 2017/2018 г.г.Włodzimierz Pac/Polskie Radio

Стала вядома, колькі ў суткі выдаткоўваюць замежныя турысты ў Менску
Сярэдні чэк замежніка ў Менску, гэта 100 даляраў у дзень. Пра гэта агенцтву «Менск-Навіны» паведаміла дырэктар інфармацыйна-турысцкага цэнтру «Менск» Алена Пліс.
Паводле яе слоў, за студзень – ліпень 2018 года экспарт турыстычных паслуг у сталіцы склаў 68,5 млн даляраў.
«Гэта рэальная валюта, якую замежныя госьці прывезьлі і выдаткавалі ў нашым горадзе. У параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2017-га паказчык экспарту вырас на 17,6%. Адзначу таксама, што ўдзельная вага сталіцы ў аб'ёме экспарту турыстычных паслуг перавышае 54%» – паведаміла чыноўніца.
tut.by/эж

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт