У Беларусі выкрылі двух шпіёнаў
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
05.10.2018 12:45
Пра гэта ў пятніцу, адказваючы ў Палаце прадстаўнікоў на пытаньні карэспандэнтаў, распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык.
Photo: tsmr/pixabay.com/CC0 Public Domain
У Беларусі выкрылі двух шпіёнаў
На гэтым тыдні аб'явілі пэрсонамі нон грату двух замежных шпіёнаў. Яшчэ аднаго шпіёна затрымалі месяц таму. Пра гэта ў пятніцу, адказваючы ў Палаце прадстаўнікоў на пытаньні карэспандэнтаў, распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён не сказаў, грамадзянамі якой краіны яны зьяўляюцца.
«Пытаньні, зьвязаныя з шпіёнскай дзейнасьцю, яны зьвязаныя й са зьнешняй палітыкай, адносінамі паміж дзяржавамі... Такія рэчы звычайна ў СМІ не даюцца», – адзначыў Вакульчык.
Калі б інфармацыі пра затрыманьне за шпіянаж украінскага журналіста Паўла Шаройкі не было б з украінскага боку, пра гэта таксама б не паведамілі, дадаў Вакульчык.
euroradio.fm/эж
На гэтым тыдні аб'явілі пэрсонамі нон грату двух замежных шпіёнаў. Яшчэ аднаго шпіёна затрымалі месяц таму.
Пра гэта ў пятніцу, адказваючы ў Палаце прадстаўнікоў на пытаньні карэспандэнтаў, распавёў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Ён не сказаў, грамадзянамі якой краіны яны зьяўляюцца.